• Только для взрослых
  • Военные игры
  • Крутые тачки
  • Brian
    добавил видео
    28.01.2012
    • Пожаловаться
    Видео доступна только в полной версии Мой Мир.
    Полная версия
    minsk
    Жадаеце даведацца, дзе знаходзіцца Цмокава гара, і ці ёсць у Свіслачы русалкі? Пазнаёміцца з культурай і гісторыяй Мінска ад яго заснавання і да нашых часін? Усе гэта магчыма! Патрэбна толькі наведаць сталіцу сучаснай беларускай дзяржавы. Тут памятаюць і шануюць гісторыю. Інтрыгі Полацкага княства, таямніцы Рэчы Паспалітай, горад часоў княства Літоўскага... Старадаўнія легенды, якія хавае сталіца – як напамін пра тыя часы.Помнікі архітэктуры, якія захаваліся альбо былі адноўленыя, распававядуць пра Мінск 19-га і 20-га стагоддзяў лепш за іншы даведнік. А колькі тут маляўнічых куткоў – Троіцкае прадмесце, Востраў слёз, тэатр Оперы і балета... Плошча Незалежнасці, Цэнтральная плошча, плошчы Перамогі і Якуба Коласа... Едучы праспектамі сталіцы, Вы захапляецеся разнастайнасцю і багаццем архітэктуры. Цяжка ўявіць, што горад быў амаль што зруйнаваны за часамі Другой сусветнай вайны. Адчуйце свежы подых сталіцы ля Нацыянальнай бібліятэкі. Людзі, што жывуць у Мінску, кажуць пра яго проста: «я закаханы ў гэты горад». Ён аптымальных памераў, не вялікі і не малы. Тут ёсць усё, што заўгодна. Карацей кажучы, тут утульна. Кожны, хто прыехаў у гэты горад упершыню, адразу адзначае яго чысціню. А калі візіт адбываецца ў цёплы час года, то ў дадатак уражвае і багацце зеляніны. Таксама у горадзе ёсць шмат фантанаў, паркаў. А калі вы прыхільнік свецкага ладу жыцця, то разнастайныя канцэртныя пляцоўкі, тэатры і кінатэатры прапануюць вашай увазе новыя цікавосткі свету мастацтва і ўжо вядомую класіку. А горад увечары - сам па сабе выбітнасць.Днём вы пабачыце простых гараджан, якія кудысьці спяшаюцца, але надвячоркам сітуацыя іншая. Рытм жыцця змяняецца карэнным чынам: ва ўтульных кавярнях і рэстаранах ён запавольваецца і становіцца па-хатняму цёплым; у сучасных начных клубах – шалёным і апантаным. Беларусы ўвесь час шукаюць новых адчуванняў, намагаюца спазнаць нешта новае, але адначасова шануюць старыя звычаі і не забываюцца на сваю культурную спадчыну. Ды й наогул - Беларусь - краіна, дзе можна пабачыць сучаснае жыццё, дакрануцца да перадавых тэхналогій, але ў гэты ж час, тут яшчэ жыве мінуўшчына ў лепшай праяве.

      Комментарии