• Только для взрослых
  • Военные игры
  • Крутые тачки
  • Евгений
    добавил видео
    12.05.2020
    • Пожаловаться
    Видео доступна только в полной версии Мой Мир.
    Полная версия
    Паўлінка (спэктакль НАТ імя Янкі Купалы)
    У багатым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатру ймя Янкі Купалы спэктакль "Паўлінка" заўсёды стаіць асобна. Найстарэйшы спэктакль карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго йснаваньня ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сымбаль Купалаўскае сцэны. Сакрэт такога ўнікальнага посьпеху -- у спалучэньні яскравых народных характараў, цікавага сюжэту, народных песень і танцаў, мілагучнае мовы клясыка беларускае літаратуры ды выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існаваньня спектакля ўдзел у ім бралі некалькі пакаленьняў найлепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. І менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сезон.Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэта Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам.Прэм'ера спэктакля ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БРСР Льва Літвінава адбылася ў 1943 годзе ў месте Томску, дзе тэатар знаходзіўся ў эвакуацыі.Маляр: Барыс МалкінКампазітар: Яўген ЦікоцкіРэжысэр: Леў ЛітвінаўПрэм'ера: 23 траўня 1943 г.Працягласьць: 1 гадзіна 50 хвілін

      Комментарии